Ператрусы і затрыманні ў рэдакцыях і кватэрах журналістаў

Ўлады заблакавалі сайт выдання «Наша Ніва» – аднаго з самых папулярных незалежных СМІ Беларусі, – а ў рэдакцыі газеты і дома ў журналістаў былі праведзены ператрусы. Следчыя дзеянні вядуцца ў дачыненні да чатырох супрацоўнікаў «Нашай Нівы» – галоўнага рэдактара Ягора Марціновіча, загадчыка аддзела рэкламы Андрэя Скурко, рэдактара часопіса «Наша гісторыя» Андрэя Дынько, а таксама галоўнай бухгалтаркі Вольгі Раковіч. Усе чацвёра былі затрыманыя і дастаўленыя на допыт.

Ператрусы прайшлі і ў рэдакцыях «Брэсцкай газеты», баранавіцкай незалежнай газеты Intex-Press і анлайн-выдання Media-Polesye.by. Па крымінальных справах затрыманыя на 72 гадзіны мінімум сем журналістаў па ўсёй Беларусі.

Back to top button