Працягваюцца затрыманні прадстаўнікоў СМІ і грамадскіх актывістаў

Паводле сведчанняў праваабаронцаў, 8 ліпеня па ўсёй Беларусі былі затрыманыя не менш за 15 прадстаўнікоў медыясферы і грамадскіх актывістаў. Паводле афіцыйнай заявы следчага ўпраўлення КДБ, ідзе «шырокамаштабная аперацыя па зачыстцы ад радыкальна настроеных».

9 ліпеня ператрусы журналістаў з канфіскацыяй тэхнікі працягнуліся ў Мінску, Брэсце, Гомелі, Лунінцы, Глыбокім, Ганцавічах і Бабруйску.

Прадстаўнік знешнепалітычнай службы Еўрасаюза Петэр Стана напісаў у Twitter: «Беларусь: расправа над «Нашай Нівай» і іншымі выданнямі паказвае працяг рэпрэсій рэжыму супраць незалежных меркаванняў і поўнае грэбаванне не толькі свабодай слова, але і сваімі абавязкамі ў ААН і АБСЕ. Гэта непрымальна, прыкра і павінна быць спынена».

Back to top button