НАУ: алімпійскія гульні не павінны транслявацца на каналах, дзе паказваюць катаванні

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне і Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці заклікаюць Міжнародны алімпійскі камітэт, Алімпійскую вяшчальную службу і Арганізацыйны камітэт Гульняў у Токіа адмовіць беларускім дзяржаўным тэлеканалам і іншым дзяржаўным СМІ ў праве трансляваць Алімпійскія гульні.

У сітуацыі, калі беларускія ўлады пазбаўляюць грамадзян свабоды слова і незаконна пераследуюць незалежных журналістаў, беларускія дзяржаўныя тэлекампаніі і СМІ ўдзельнічаюць у катаваннях, распаўсюджваючы прызнанні, атрыманыя пад прымусам. Прыкладам можа служыць “інтэрв’ю” Рамана Пратасевіча на канале ОНТ, а таксама яго ўдзел у “прэс-канферэнцыі” Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Такі буйны турнір не можа асвятляцца кампаніямі, якія звязаны з катаваннямі і іншымі рэпрэсіямі рэжыму Лукашэнкі. НАУ настойвае на недапушчальнасці прадстаўлення НДТРК права вяшчання Алімпійскіх гульняў.

Back to top button