ЕС запрашае беларускую апазіцыю на саміт Усходняга партнёрства

Міністр замежных спраў Германіі Хайка Маас заявіў у сваім выступе на Венскай канферэнцыі, прысвечанай Беларусі, што беларускія дэмакратычныя сілы атрымаюць права голасу на саміце Усходняга партнёрства. Паводле яго слоў, такія мерапрыемствы «даюць важную пляцоўку для беларускай апазіцыі». Ён дадаў, што «беларуская апазіцыя ў выгнанні павінна заставацца вернай сваёй справе і заставацца адзінай». Ён лічыць, што заходнія краіны павінны скарэктаваць сваю дапамогу беларускай грамадзянскай супольнасці і апазіцыі. Паколькі падтрымліваць дзейнасць у Беларусі становіцца амаль немагчыма, ЕС павінен актывізаваць працу з тымі, хто знаходзіцца ў выгнанні. Ён згадаў, што Германія пераглядае свой План дзеянняў для беларускай грамадзянскай супольнасці на суму 21 мільён еўра. Акрамя таго, Хайка Маас адзначыў, што Еўракамісія прадставіла пакет эканамічнай падтрымкі ў памеры 3 млрд еўра для «будучай дэмакратычнай Беларусі».

Мінск прыпыніў ўдзел ва Ўсходнім партнёрстве ў чэрвені ў адказ на ўвядзенне санкцый ЕС. Сустрэча міністраў замежных спраў краін Усходняга партнёрства прайшла 15 лістапада 2021 года без удзелу Беларусі, але вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль апублікаваў фота пустога крэсла ля шыльды «Беларусь». Ён напісаў, што гэта сімвалізуе цвёрдую гатоўнасць Еўрасаюза падтрымаць беларускі народ.

Back to top button