Палітвязняў прымушаюць падпісваць пустыя аркушы

19-гадовая палітзняволеная Віталія Бандарэнка, якая знаходзіцца ў СІЗА №7 ў Брэсце, пад прымусам падпісала 5 чыстых аркушоў паперы, аб чым распавяла яе маці Наталля.

«Потым скажуць яшчэ, што аб памілаванні прасіла, чаго яна на самай справе не рабіла. Ці напішуць, што яна прызнаецца ў чым-небудзь», – сказала Наталля Бандарэнка.

Віталія Бандарэнка атрымала 4 гады турмы па справе аб удзеле ў масавых беспарадках.

Back to top button