Да затрыманых заснавальнікаў анлайн-гіпермаркета 21veк.by дапусцілі адвакатаў

Абаронцы змаглі сустрэцца са сваімі кліентамі асабіста праз тры дні пасля затрымання, а таксама прысутнічалі падчас допытаў.

Нагадаем, што ў офіс анлайн-гіпермаркета 21veк.by сілавікі прыйшлі 22 чэрвеня. У офісе правялі ператрус, канфіскавалі дакументы. Заснавальнікі кампаніі Сяргей Вайніловіч, Павел Матусевіч і Іван Плюгачоў, а таксама старшыня падраздзялення закупак Сяргей Стаюнічаў былі затрыманыя.

Звестак пра іх статус, а таксама пра тое, якія абвінавачанні ім выстаўлены, усё яшчэ няма.

Back to top button