Санкцыі да канца года амаль не закрануць гандаль Беларусі з ЕС

24 чэрвеня Савет ЕС зацвердзіў эканамічныя сектаральныя санкцыі. Яны будуць тычыцца вядучых экспартных галін: калійнай, нафтаперапрацоўчай, а таксама тытунёвай.

Але ў дакуменце аб санкцыях ёсць агаворкі, з якіх вынікае, што фактычна да канца года абмежаванні амаль не закрануць гандаль з краінамі ЕС па гэтых напрамках.

Напрыклад, кіраўнік Літоўскай чыгункі Мантас Бартушка заявіў, што фінансавыя страты праз санкцыі не будуць такімі балючымі, як меркавалася раней. Гэта шмат у чым выклікана тым, што санкцыі не распаўсюджваюцца на заключаныя раней дамовы. Паміж ЛЖД і «Беларуськаліем» пагадненне заключана да канца 2023 года.

Back to top button