2021-07-26
Палітолаг Валерыя Касцюгова.

Вядомага палітолага, рэдактарку аналітычнага сайта «Наша думка», рэдактарку-ўкладальніцу выдання «Беларускі штогоднік», кіраўніцу групы экспертаў па маніторынгу «Беларусь у фокусе» Валерыю Касцюгову затрымалі 30 чэрвеня 2021 года. Сёння стала вядома, што ёй выстаўленыя абвінавачванні па крымінальных артыкулах аб закліках да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі, змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады. Ёй пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Аналагічнае абвінавачанне выстаўлена эксперту Таццяне Кузінай, сябры Прэзідыума Каардынацыйнай рады Марыі Калеснікавай, пушкіністу Аляксандру Фядуце, юрысту Юрыю Зянковічу.

Палітычная пазыцыя Валерыі Касцюговай была досыць умеранай, і яна заўсёды шукала кампраміс.