Пенсіянерку аштрафавалі за тое, што яна ўсклала кветку на месцы гібелі мінчука ў жнівеньскіх пратэстах

Галіну Іванову затрымалі на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага, які быў застрэлены сілавікамі ў цэнтры Мінска 10 жніўня 2020 года. Пенсіянерку абвінавацілі ў пікетаванні «шляхам ўзняцця ўверх рукі і ўскладання аднаго цюльпана». У рапарце міліцыянта сказана, што яна «ўзняла каля дарогі два пальцы ўверх і махала машынам, што праязджалі побач». Штраф склаў больш за 1300 еўра.

Back to top button