Падчас візіту ў Ірландыю Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком Ryanair

На сустрэчы ў Ірландыі са Святланай Ціханоўскай кіраўнік Ryanair Майкл О’Ліры перадаў ёй справаздачу аб выніках расследавання інцыдэнту з прымусовай пасадкай самалёта Ryanair у Мінску ў маі гэтага года. Майкл О’Ліры таксама паведаміў, што кампанія працуе разам з ICAO, Польшчай, Літвой і Грэцыяй па зборы матэрыялаў і доказаў.

Ціханоўская падзякавала гендырэктару за прынцыповую пазіцыю і прапанавала падтрымаць падачу міжнароднага пазову супраць рэжыму Лукашэнкі па справе захопу самалёта.

Таксама О’Ліры пагадзіўся разгледзець прапанову аб прыходзе Ryanair ў Мінск і беларускія рэгіёны «пасля перамогі дэмакратыі».

Back to top button