Лукашэнка палохае нямецкія кампаніі контрзахадамі

Падчас нарады па супрацьдзеянні заходнім санкцыям Аляксандр Лукашэнка ўзняў пытанне аб управаджэнні абмежаванняў супраць заходніх кампаній. У прыватнасці, ён прыстрашыў, што можа абмежаваць продаж тавараў з Германіі ў Беларусь і спыніць транзіт нямецкіх тавараў у Расію і Кітай.

Германія ўваходзіць у пяцёрку асноўных эканамічных партнёраў Беларусі. Аб’ём імпарту ў мінулым годзе склаў 1,6 мільярда даляраў. У Беларусі зарэгістравана 306 арганізацый з удзелам нямецкага капіталу, у тым ліку 166 сумесных прадпрыемстваў і 140 замежных арганізацый.

Back to top button