Непрадказальная сітуацыя з мігрантамі на мяжы з Беларуссю

Ужо два месяцы на беларуска-літоўскай мяжы працягваецца крызіс з нелегальнай міграцыяй. Сітуацыя з мігрантамі, якія едуць з Беларусі ў Еўропу, па-ранейшаму непрадказальная.

4 жніўня Еўрапейскі Саюз выклікаў прадстаўніка беларускай місіі Пятра Шульгу з-за сітуацыі на беларуска-літоўскай мяжы і заклікаў «прытрымлівацца абавязацельстваў» у сітуацыі з мігрантамі. У адказ беларускі бок «адпрэчыў шэраг агучаных катэгарычных ацэнак еўрапейскага боку».

Тым не менш за суткі літоўскія памежнікі затрымалі ўсяго двух мігрантаў, якія прыйшлі з Беларусі, а польскія памежнікі затрымалі на мяжы з Беларуссю 71 мігранта з Афганістана. Вядома таксама, што рэйсы з Ірака ў Мінск адменены, а частку іракцаў беларускія ўлады вяртаюць з прымежных тэрыторый у Мінск.

6 жніўня краіны Балтыі выступілі з прапановай увесці новыя санкцыі супраць Беларусі. Нагодай стала абвастрэнне міграцыйнага крызісу на літоўска-беларускай мяжы.

Back to top button