Каманда TUT.ВУ запускае новы вэбсайт – Zerkalo.io

Частка каманды закрытага ўладамі незалежнага інфармацыйнага партала TUT.ВУ паведаміла пра запуск новага вэб-сайту Zerkalo.io. Новы праект будзе больш вузка скіраваны і сканцэнтруецца на навінах грамадска-палітычнага і эканамічнага жыцця Беларусі. Спартыўныя навіны, навіны культуры і здарэнні плануецца асвятляць у меншым аб’ёме.

Сайт Zerkalo.io ўжо заблакаваны ў Беларусі паводле рашэння Міністэрства інфармацыі, але даступны карыстальнікам ўнутры краіны праз VPN. Каманда падкрэслівае, што сайт скончыць сваё існаванне ў той дзень, калі TUT.ВY зможа легальна аднавіць сваю паўнавартасную працу ў Беларусі з усім архівам публікацый.

Back to top button