“Кіберпартызаны” і полк Каліноўскага вырашылі аб’яднацца

Стала вядома, што полк Каліноўскага і “Кіберпартызаны” абвясцілі пра аб’яднанне і сумесную працу. Намеснік камандзіра палка Вадзім Кабанчук паведаміў пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Кіеве.

“Мы абвяшчаем пра аб’яднанне палка Каліноўскага і “Кіберпартызанаў” у структуру ў межах вызваленчага руху беларускага народа. Гэта робіцца для найбольшай эфектыўнасці і каардынацыі нашых сумесных дзеянняў”, – заявіў Вадзім Кабанчук.

Прэс-сакратарка “Кіберпартызанаў” Юліяна Шаметавец адзначыла, што супрацоўніцтва з палком Каліноўскага стартавала з пачатку вайны.

“Кіберпартызаны дапамагаюць шматлікім ініцыятывам, не толькі беларускім, але найбольш шырокае супрацоўніцтва было менавіта з палком Каліноўскага, – заявіла Юліяна Шаметавец. – Гэтае супрацоўніцтва перайшло на новы ўзровень, таму для больш эфектыўнай каардынацыі мы будзем аб’ядноўваць нашы рэсурсы. З сённяшняга дня я, як прадстаўніца “Кіберпартызанаў”, буду ўваходзіць у штаб палка Каліноўскага”.

Back to top button