Беларускі консул у Мюнхене пакінула пасаду ў знак пратэсту

Консул Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Мюнхене Наталля Хвастова напісала заяву на звальненне. У сваёй заяве консул тлумачыць, што яе рашэнне заснавана на тым, што праца ўсіх дзяржорганаў краіны больш не засноўваецца на вяршэнстве Канстытуцыі, служэнні народу, законнасці і прыярытэце правоў і свабод чалавека. Яна лічыць, што Беларусь больш не зыходзіць з прынцыпаў роўнасці дзяржаў і непрымянення сілы і паставіла пад пагрозу свой суверэнітэт.

У левым ніжнім куце яна працытавала словы «Людзьмі звацца» са знакамітага верша Янкі Купалы «А хто там ідзе».

Пасля заявы Святланы Ціханоўскай аб утварэнні пераходнага кабінета апазіцыйны палітык Павел Латушка звярнуўся да дыпламатаў Рэспублікі Беларусь, заклікаўшы не падтрымліваць злачынную палітыку Лукашэнкі і ўзняць над пасольствамі бела-чырвона-белы сцяг. Прадстаўнікі Народных Пасольстваў Беларусі таксама апублікавалі зварот да паслоў і консулаў Беларусі ў розных краінах,

«Я размаўляў з Наталляй некалькі разоў: яна абсалютна свядома прыняла гэтае рашэнне, падкрэсліла, што даўно хацела гэта зрабіць. Яна мела магчымасць працаваць дыпламатам больш за год, але вырашыла выступіць супраць агрэсіі, якую падтрымлівае рэжым Лукашэнкі, парушаючы Канстытуцыю», – паведаміў Павел Латушка.

Звальненні з беларускага МЗС у знак пратэсту – распаўсюджаная практыка. У 2020 і 2021 гадах з міністэрства звольніліся дзясяткі чыноўнікаў. У адстаўку пайшлі як супрацоўнікі цэнтральнага апарата МЗС, так і прадстаўніцтваў Беларусі ў Еўрапейскім Саюзе, Аргенціне, Індыі, ААЭ і іншых краінах.

Back to top button