Марыю Калеснікаву асудзілі на 11 гадоў зняволення, Максіма Знака – на 10 гадоў

Сёння, 6 верасня 2021, быў абвешчаны прысуд палітвязням Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку. Суд асудзіў Марыю Калеснікаву на 11 гадоў калоніі агульнага рэжыму, Максіма Знака – на 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Іх прызналі вінаватымі па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 357 (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч. 1 арт. 361 (заклікі да захопу ўлады або дзеянням, якія шкодзяць нацбяспецы) і ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне ці кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем).

Мария Колесникова и Максим Знак были ключевыми фигурами команды Виктора Бабарико во время президентской предвыборной кампании 2020 года. После того как Бабарико был арестован, Максим Знак и Мария Колесникова продолжили активную деятельность в объединенном штабе Светланы Тихановской, а позднее вошли в президиум Координационного совета. Координационный совет призывал к широкому общественному диалогу и проведению повторных президентских выборов. Сейчас большинство членов совета находятся под арестом или в вынужденной эмиграции.

Марыя Калеснікава была ўзята пад варту 8 верасня 2020 года. За дзень да гэтага сілавікі выкралі яе ў цэнтры Мінска і спрабавалі вывезці з краіны, аднак на беларуска-ўкраінскай мяжы яна парвала свой пашпарт.

9 верасня 2020 года затрымалі Максіма Знака, абвінаваціўшы ў закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы. У знак нязгоды з абвінавачваннямі Максім абвясціў галадоўку і трымаў яе больш за тыдзень.

«Рэжыму б вельмі хацелася бачыць Макса і Марыю раструшчанымі і знясіленымі. Але мы бачым нашых герояў моцнымі і свабоднымі ўнутры. Яны выйдуць на свабоду значна раней», – так выказалася пра прысуд лідэрка апазіцыі Святлана Ціханоўская.

Еўрасаюз і ўлады Германіі, Аўстрыі і Вялікабрытаніі рэзка асудзілі прысуды, вынесеныя Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку, і запатрабавалі неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі.

«ЕС пацвярджае свае патрабаванні неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі (цяпер іх больш за 650), уключна са спадарыняй Калеснікавай і спадаром Знакам, журналістамі і ўсімі людзьмі, якія знаходзяцца за кратамі за рэалізацыю сваіх правоў», – гаворыцца ў заяве афіцыйнага прадстаўніка ЕС па знешняй палітыцы Петэра Стано.

Урад Германіі таксама раскрытыкаваў беларускія ўлады ў сувязі з прысудам Калеснікавай і Знаку. «Берлін лічыць гэтыя прысуды ўвасабленнем жорсткіх дзеянняў, рэпрэсій, запалохвання апазыцыйных палітыкаў і грамадзянскай супольнасці з боку беларускага рэжыму», – цытуе Deutsche Welle словы афіцыйнага прадстаўніка МЗС ФРГ Андрэі Зассе.

«Прысуд Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку сведчыць пра тое, што беларускія ўлады працягваюць наступ на змагароў за дэмакратыю і свабоду. Рэжым Лукашэнкі павінен спыніць гэтыя рэпрэсіі і вызваліць усіх палітычных зняволеных», – заявіў міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Дамінік Рааб.

«Сённяшні вердыкт па справе Марыі Калеснікавай – гэта чарговы антырэкорд рэпрэсіяў з боку рэжыму ў Мінску. Мы патрабуем яе неадкладнага і безумоўнага вызвалення. Мы працягнем падтрымліваць тых, хто змагаецца за свабодную, дэмакратычную і незалежную Беларусь», – сказана ў заяве ад імя кіраўніка МЗС Аўстрыі Аляксандра Шаленберга.

Back to top button