Фігуранты справы Ціханоўскага павінны выплаціць міліцыянтам 8,5 мільёнаў еўра

Шасцёра асуджаных па “справе Ціханоўскага” на тэрмін ад 14 да 18 гадоў мусяць заплаціць супрацоўнікам міліцыі 22 мільёны рублёў (каля 8 450 000 еўра) “за дадатковы час на службе падчас паслявыбарчых пратэстаў”.

«Зацаніце масштаб. Да гэтага, ‘па рашэнню суда’ была сума, усяго толькі, 1 млн даляраў на шасцярых. Ну хто ж на такія дробязі ўвагу звяртае. Вось, вырашылі ‘дабавіць'”, – каментуе Марына Адамовіч навіну, атрыманую ёй у лісце ад мужа, палітзняволенага Мікалая Статкевіча.

Сяргей Ціханоўскі, асуджаны на 18 гадоў пазбаўлення волі, быў першым арыштаваным незарэгістраваным кандыдатам у прэзідэнты ў 2020 годзе. Яго затрымалі за два месяцы да выбараў, 29 траўня, падчас пікету па зборы подпісаў. Падчас пратэстаў, якія распачаліся пасля выбараў 9 жніўня 2020 года, ён ужо знаходзіўся ў зняволенні. Астатнія фігуранты справы: Мікола Статкевіч, Ігар Лосік, Уладзімір Цыгановіч, Арцём Сакаў і Зміцер Папоў – таксама былі затрыманыя яшчэ ў траўні-чэрвені 2020 года.

Back to top button