Беларускія актывісты правялі акцыю ля амбасады ў Варшаве

Як паведамляе «Белсат», 21 лістапада каля сотні беларусаў правялі акцыю пратэсту пад назвай «Лукашэнка перайшоў усе межы» каля амбасады Беларусі ў Варшаве. Удзельнікі патрабавалі «перастаць лабіраваць інтарэсы садысцкага рэжыму і перайсці на бок народа».

Актывісты запальвалі свечкі ля імправізаванага мемарыяла, які ўшаноувае памяць забітых рэжымам пратэстоўцаў. Многія трымалі плакаты з фатаграфіямі загінулых і плакаты з лозунгамі на розных мовах: «Маю краіну захапілі бандыты», «Меркель, ты на чыім баку?», «Фашысцкая хунта працягвае забіваць». Выступоўцы казалі аб тым, што ў сённяшняй сітуацыі вельмі важна, каб еўрапейскія лідэры выказвалі падтрымку і разуменне памкненняў беларусаў. Некалькі разоў гучалі крытычныя водгукі на дзеянні Ангелы Меркель, якая двойчы патэлефанавала Лукашэнку.

Кульмінацыйным момантам акцыі стаў выступ беларускай мастачкі і актывісткі Яны Шостак. Яна вядомая сваімі перформансамі, у якіх выказвае пратэст з дапамогай крыку. Гэтым разам яе крык падтрымалі астатнія ўдзельнікі акцыі.

Адна з арганізатарак мерапрыемства, Алена Панамарова, распавяла, што падчас акцыі збіраюцца подпісы пад зваротам з патрабаваннем прызнаць Лукашэнку тэрарыстам. Ліст з подпісамі будзе дасланы на адрас польскага ўраду.

Back to top button