Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў краіне рыхтавалася змова

На ўрачыстым сходзе ў гонар Дня Незалежнасці Лукашэнка заявіў пра раскрыццё некалькіх змоў ў межах «маштабнай антытэрарыстычнай аперацыі». У задумы зламыснікаў нібыта ўваходзілі замах на вядучага дзяржаўнага тэлеканала СТВ Рыгора Азаронка і выбух вілейскай станцыі сувязі РФ. Лукашэнка таксама паведаміў, што вырашыў прад’явіць прэтэнзіі канцлеру Германіі Ангеле Меркель, але не ўдакладніў, за што менавіта.

Акрамя таго ён даручыў памежнікам цалкам перакрыць мяжу з Украінай, адкуль, паводле яго словаў, паступае «вялізная колькасць зброі». Ва Украіне ў адказ паведамілі, што ўкраінскі бок пакуль не атрымліваў афіцыйных апавяшчэнняў пра закрыццё мяжы з боку Беларусі.

Back to top button