Алену Гнаўк падчас суду затрымалі і ўручылі чарговую позву

Сёння, 3 верасня, у Брэсце быў вынесены прысуд 64-гадовай актывістцы палітзняволенай Алене Гнаўк. Сёлета на пачатку траўня ёй ужо прысудзілі два гады «хатняй хіміі» па «карагоднай справе», яна адбывае пакаранне. Сёння ж Алену судзілі за тое, што падчас разгляду яе мінулай крымінальнай справы яна сказала фразу, у якой нібыта змяшчалася абраза ў адрас Аляксандра Лукашэнкі. «9 жніўня мінулага года ўладу захапіў не зусім здаровы псіхічна чалавек …» – сказала тады Гнаўк. За гэтыя словы сёння ёй дадалі яшчэ год зняволення, цяпер яна асуджаная агулам на тры гады «хатняй хіміі». Алена Гнаўк сваёй віны не прызнала.

Падчас абвяшчэння прысуду Алена дастала мабільны тэлефон, каб зняць гэта на камеру, з-за чаго яе зноў затрымалі і адвезлі ў РАУС. Увечары Алену адпусцілі, але далі позву ў суд на 5 верасня. У чым яе абвінавачваюць – невядома.

Back to top button