9 гадоў турмы за «намер» пашкодзіць тры кіёскі

У Мінску асудзілі ўдзельнікаў чатаў «радыкальнай скіраванасці». Абвінавачаным паставілі намер пашкодзіць або знішчыць тры кіёскі па продажы цыгарэт, якія належаць набліжанаму да Лукашэнкі алігарху Алексіну. Іх пазбавілі волі на тэрмін ад пяці да дзевяці гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У ходзе следства абвінавачаныя не раз заяўлялі пра збіццё і катаванні, якім яны падвергнуліся. Падчас абвяшчэння прысудаў з вязняў не знялі кайданкі. Некаторыя з іх разам са слухачамі ў зале выгукнулі «Жыве Беларусь!».

Back to top button