Ператрус у офісе мінскай парфумерна-касметычнай кампаніі

Сілавікі прыйшлі ў офіс парфумерна-касметычнай фабрыкі «Модум» у Мінску. Працаўнікі доўгі час былі зачыненыя ў офісе і сталі выходзіць на сувязь каля 19.00. Некаторыя з іх знаходзяцца пад падпіскай аб невыдаванні інфармацыі.

Сярод магчымых прычын, якія маглі якім-небудзь чынам паспрыяць прыходу сілавікоў, фігуруюць дзве версіі. Першая — супрацоўніцтва з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця. Другая версія — ў фабрыкі была лінія прадукцыі з упакоўкай у чырвона-белых колерах.

Back to top button