Журналісту пагражае да 15 гадоў турмы

Больш за восем месяцаў гродзенскі журналіст Дзяніс Івашын знаходзіцца ў турме. Нядаўна яму прадставілі абвінавачанне ў здрадзе дзяржаве – да 15 гадоў пазбаўлення волі. Ён вядомы дзякуючы сваім расследаванням пра ўплыў «рускага свету» на Беларусь і Сірыю і пра скандальную забудову ў Курапатах. Незадоўга да арышту журналіст апублікаваў расследаванне пра былых супрацоўнікаў украінскага спецпадраздзялення «Беркут», прынятых на службу ў беларускія сілавыя структуры. Усе яны, сцвярджаў Івашын, атрымалі беларускае грамадзянства і былі прыняты на службу ў міліцыю насуперак заканадаўству, а ў 2020 годзе яны ўжо ўдзельнічалі ў затрыманні ўдзельнікаў мірных пратэстаў у Беларусі.

У гродзенскай турме Дзяніса Івашына пяць разоў змяшчалі ў карцэр. У зняволенні ў яго з’явіліся праблемы з сэрцам. Больш за два месяцы ён не атрымлівае лістоў, у спатканнях з роднымі яму адмаўляюць.

Back to top button