У Беларусі зачыняюць карэспандэнцкі пункт Euroradio

Савет Міністраў пастанавіў зачыніць карэспандэнцкі пункт міжнароднай станцыі «Еўрапейскае радыё для Беларусі». Журналісты выдання ўжо з мінулай восені працуюць без акрэдытацыі, а доступ да сайта euroradio.fm заблакаваны.

Закрыццё карпункта – адзін з адказаў афіцыйнага Мінска на чацвёрты пакет санкцый, упэўненыя ў рэдакцыі. Ад пачатку пратэстаў сілавікі затрымалі больш за 500 журналістаў. Цэлы шэраг выданняў сутыкнуўся з забаронай на друк і распаўсюд.

Back to top button