У Беларусі хочуць зліквідаваць больш за 20 грамадскіх аб’яднанняў

На мінулым тыдні ў Беларусі згода з рашэннямі выканкамаў былі ліквідаваныя каля паўсотні грамадскіх арганізацый і ўстаноў. Цяпер чарга дайшла да грамадскіх аб’яднанняў, іх у спісе 25. Прымусовая ліквідацыя грамадскіх аб’яднанняў і фондаў магчымая толькі згодна з рашэннем суда. Большасць судоў адбудзецца ў перыяд з 27 ліпеня па 4 жніўня.

Сярод арганізацый, якія плануецца ліквідаваць, – фонд «Добра», які быў арганізатарам конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend, праваабарончая арганізацыя «Звено», моладзевы цэнтр «Фиальта», шэраг іншых праваабарончых, экалагічных, асветніцкіх арганізацый і нават аб’яднанні палякаў і літоўцаў.

Back to top button