Суд над Сяргеем Ціханоўскім і іншымі вядомымі дзеячамі апазіцыі
![](https://www.voiceofbelarus.org/wp-content/uploads/2021/06/photo_2021-06-26-17.43.58-1.jpeg)
У Гомелі пачаўся закрыты працэс над Сяргеем Ціханоўскім, Мікалаем Статкевічам, Ігарам Лосікам, Уладзімерам Цыгановічам, Дзмітрыем Паповым і Арцёмам Сакавым.
Адвакаты абвінавачаных знаходзяцца пад падпіскай пра неразгалошванне. На суд не пусцілі нават родных падсудных, пры гэтым дзяржаўным СМІ дазволілі прысутнічаць і здымаць.
У залі суда Статкевіч выгукнуў: «Жыве Беларусь!», а Ціханоўскі паказаў свой фірмовы жэст – кулак.
Чакаецца, што «справу Ціханоўскага» будуць разглядаць як мінімум да 30 ліпеня.