За асабістую перапіску муж і жонка правялі ў турме ўжо больш за 100 содняў.

Суд восьмы раз запар пакараў адміністрацыйным арыштам палітвязняў мужа і жонку Анастасію Крупеніч-Кандрацьеву і Сяргея Крупеніча. Агулам у няволі Анастасія і Сяргей правядуць 112 і 111 содняў. Іх затрымалі яшчэ ў сярэдзіне ліпеня 2021 года і судзяць за тое, што ў асабістай перапісцы яны перасылалі паведамленні з тэлеграм-каналаў, якія цяпер прызнаныя экстрэмісцкімі.

За час знаходжаньня палітвязняў ў ЦІП ім яшчэ давядзецца заплаціць прыстойную па беларускіх мерках суму за харчаванне – больш за 700 даляраў ЗША на кожнага.

Back to top button