Беларусь пазбавілі яшчэ аднаго чэмпіяната

Міжнародная федэрацыя паўэрліфцінгу прыняла рашэнне пра перанос чэмпіянату свету па класічным паўэрліфцінгу 2021 года з Мінску ў шведскі Хальмстад. Спаборніцтвы мусілі прайсці ў Мінску 23 верасня – 3 кастрычніка 2021 года.

У заяве арганізацыі сказана, што «ў сувязі з сёлетнім палітычным становішчам выканкам IPF быў вымушаны прыняць цяжкае рашэнне аб адмене спаборніцтваў, беручы пад увагу няпэўную сітуацыю ў гэтай краіне».

Да гэтага ў Беларусі былі скасаваныя чэмпіянаты свету па хакеі і велатрэку.

Back to top button