Паралельна з ЕС свой санкцыйны спіс дапоўнілі ЗША, Вялікабрытанія, Канада

У санкцыйны спіс ЗША ўвайшлі яшчэ 16 фізічных і 5 юрыдычных асоб. У спіс увайшлі КДБ, унутраныя войскі, УУС Брэсцкага аблвыканкама, ЦІП на Акрэсьціна і ГУБАЗіК.

Канада таксама ўвяла санкцыі супраць 17 фізічных асоб і 5 беларускіх арганізацый «у адказ на грубыя і сістэматычныя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі».

Вялікабрытанія ўнесла ў санкцыйны спіс па Беларусі 11 фізічных асоб і 2 кампаніі.

На фоне навін аб прыняцці міністрамі ЕС рашэння па санкцыях у дачыненні да Беларусі рынкавыя каціроўкі беларускіх еўрабондаў зніжаюцца.

Back to top button