Пачаўся суд па справе аб прызнанні матэрыялаў партала TUT.ВY экстрэмісцкімі

TUT.BY абвінавачваюць у тым, што ў матэрыялах партала дзеянні прадстаўнікоў улады (напрыклад, Аляксандра Лукашэнкі, Наталлі Качанавай, Наталлі Эйсмант і іншых) «характарызуюцца негатыўна». Дзеянні апазіцыі TUT.BY нібыта «ацэньвае выключна станоўча». Фактычна партал абвінавачваюць у тым, што журналісты асвятлялі пратэсты, расказвалі пра гвалт з боку сілавікоў і цытавалі заявы прадстаўнікоў апазіцыі.

Аднак працэс адразу ж быў прыпынены на нявызначаны тэрмін. Прадстаўнікі TUT.ВY абскардзілі дзеянні камісіі па вынясенні экспертнага заключэння. Скаргу будзе разглядаць Эканамічны суд.

Улады разграмілі рэдакцыю самага папулярнага рэсурсу ў Беларусі 18 траўня, з таго часу 15 яго супрацоўнікаў знаходзяцца ў турме, рахункі арыштаваныя, а сайт заблакаваны. У 2019 годзе толькі ў выглядзе падаткаў кампанія заплаціла ў бюджэт больш за 4 млн. рублёў (1,3 млн. еўра). Для параўнання, у той год з бюджэту на дзяржаўныя выдавецтвы і перыядычны друк было выдаткавана 6,8 мільёнаў рублёў (2,2 млн. еўра).

Back to top button