МУС Літвы бачыць у патоку нелегальных мігрантаў інструмент палітычнага ціску

Міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайтэ заявіла, што Літва мае доказы датычнасці беларускіх уладаў і памежнікаў да арганізацыі адпраўкі нелегальных мігрантаў у ЕС.

«Гэта арганізаваная дзейнасць, пэўная схема – добра арганізаваная, спланаваная. Гэта вялікія грошы, бо перавозка аднаго чалавека каштуе каля 15 тысяч даляраў. Гэта відавочна прыбытковае злачынства з удзелам рэжыму і саміх службоўцаў», – кажа Білатайтэ.

Ад пачатку года Літва прыняла больш за 555 мігрантаў з Беларусі, што больш, чым за тры папярэднія гады. Большасць з іх родам з Ірака.

«Мы бачым, што струмень мігрантаў рэгулюецца беларускімі ўладамі як інструмент палітычнага ціску, сродак варожай гібрыднай вайны», – сказаў намеснік кіраўніка МЗС Літвы Мантас Адоменас брытанскаму выданню The Telegraph.

Літва была вымушана пабудаваць намётавы лагер для мігрантаў і цяпер разглядае магчымасць умацавання мяжы з Беларуссю, што будзе каштаваць каля 15 мільёнаў еўра.

Back to top button