Палітвязня з чацвёртай стадыяй раку асудзілі на 5 год калоніі 

У Вілейцы вынеслі прысуд палітычнаму вязню Паўлу Кучынскаму, якога абвінавачваліў абразе Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады, а таксама пагрозе гвалту над сілавікамі. Суддзя прысудзіў яму 5 гадоў узмоцненага рэжыму, а таксама пастанавіў выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды «пацярпелым» міліцыянтам, паведамляе праваабарончая арганізацыя «Вясна».

У 27-гадовага спецыяліста па нанатэхналогіях рак чацвёртай стадыі, і яму неабходны пастаянны догляд лекараў. Нягледзячы на гэта, ён са студзеня знаходзіцца ў следчым ізалятары. Паводле яго сястры, стан Паўла значна пагоршыўся за час зняволення. Яму не далі належнага лячэння, а следчы заявіў, нібы Павел «не скардзіцца на здароўе».

Back to top button