Медыяменеджэру Андрэю Аляксандраву пагражае да 15 гадоў калоніі

Журналісту і медыяменеджэру Андрэю Аляксандраву прад’явілі абвінавачанне – здрада дзяржаве. Такім чынам, Аляксандраву пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Раней Аляксандрава абвінавачвалі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх. Максімальны тэрмін утрымання пад вартай па гэтым артыкуле – шэсць месяцаў. Ён мінае 12 ліпеня.

Нагадаем, у студзені Аляксандрава і яго дзяўчыну Ірыну Злобіну затрымалі як падазроных па справе аб фінансаванні пратэстаў з-за мяжы пры ўдзеле фонду By_help. Іх віна ў тым, што яны дапамагалі мірным пратэстоўцам выплаціць непасільныя штрафы.

Back to top button