Экс-прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктар Бабарыка ўжо год знаходзіцца ў турме

Былы кіраўнік «Белгазпрамбанка» Віктар Бабарыка быў папулярным патэнцыйным кандыдатам для ўдзелу ў прэзідэнцкай кампаніі 2020 года, аднак да выбараў яго не дапусцілі. Ужо год улады трымаюць у няволі і яго, і яго сына, і шэраг паплечнікаў. Бабарыка затрымалі крыху больш за месяц пасля таго, як ён абвясціў аб сваім намеры балатавацца ў прэзідэнты Беларусі. Віктар Бабарыка, паспяховы банкір і вядомы мецэнат, здолеў сабраць каля 425 тысяч подпісаў у сваю падтрымку.

Віктар і Эдуард Бабарыкі, а таксама іншыя фігуранты справы, прызнаныя палітычнымі вязьнямі. За кратамі таксам знаходзяцца каардынатар штаба Бабарыкі Марыя Калеснікава і юрыст штаба Максім Знак. У сваім завочным інтэрв’ю выданню РБК Бабарыка заявіў, што ў Беларусі магчымы сцэнар змены ўлады, аналагічны падзеям у Румыніі ў 1989 годзе, але ад гэтага ніхто, у тым ліку Расія, не выйграе. Расія можа паглынуць Беларусь да 2024 года як адзіны крэдытор дзяржавы, лічыць палітвязень.

Back to top button