Дыпламатам цяпер патрэбны дазвол МЗС на наведванне судоў

Амбасадары краін ЕС больш не змогуць самастойна наведваць пасяджэнні судоў. Цяпер яны павінны атрымліваць спецыяльны дазвол у МЗС Беларусі.

Еўрапейскія дыпламаты адмоўна адрэагавалі на гэтую інфармацыю. У прадстаўніцтве ЕС лічаць, што адна з мэтаў прадпісання – «не дазволіць дыпламатычнай супольнасці назіраць за многімі бягучымі і будучымі палітычна матываванымі судовымі працэсамі».

Back to top button