Беларусы правялі пікеты ў Бруселі і Токіа, а пенсіянеры Мінска выйшлі на марш

У Мінску пенсіянеры правялі марш у падтрымку палітвязняў. Яны прайшлі з бел-чырвона-белымі сцягамі, у белым адзенні, скандуючы: «Свабоду палітвязням!», «Беларусь будзе вольнай!», «Рукі прэч ад Беларусі!», «Не забудзем, не прабачым!».

Увосень мінулага года падобныя маршы пенсіянераў у сталіцы былі рэгулярнымі, пакуль міліцыя не пачала іх разганяць і затрымліваць удзельнікаў.

У Бруселі, недалёка ад штаб-кватэры НАТО, беларусы Бельгіі арганізавалі пікет, каб прыцягнуць яшчэ больш увагі да беларускай праблемы. Удзельнікі акцыі патрабавалі ўвесці жорсткія санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі і спыніць падтрымку рэжыму з боку Расеі.

Беларусы Японіі наладзілі акцыю-пэрформанс супраць гвалту ў цэнтры Токіа, ля знакамітай статуі Хаціка.

Мастак Ілля Ерашэвіч сімвалічна паказаў, як дыктатарскі рэжым спрабуе задушыць свабодны беларускі народ, закручваючы яму пятлю на шыі. Але пятля гвалту разарвалася, бо прагу беларускага народа да свабоды не зламіць.

Back to top button