Адбыванне тэрміну на «хіміі» – гэта фактычна рабства

Шмат каму з палітвязняў (15–20%) цяпер прызначаюць пакаранне ў выглядзе «хіміі». Адзін з палітвязняў распавёў пра рэаліі жыцця на «хіміі».

Асуджаныя жывуць у карпусах, падобных да інтэрнатаў (пражыванне платнае), знаходзяцца пад наглядам і абавязаны выконваць правілы ўнутранага распарадку, працаваць на пэўным прадпрыемстве – як правіла, гэта цяжкая і шкодная вытворчасць. Людзі вымушаныя працаваць па 12 гадзін 6 дзён на тыдзень за меншы заробак, чым у звычайных рабочых. Звольніцца яны не могуць.

Палітвязняў, незалежна ад паводзін, бяруць на прафілактычны ўлік як асоб, схільных да экстрэмізму і іншай дэструктыўнай дзейнасці, і выдаюць жоўтыя біркі. Людзі з жоўтымі біркамі павінны кожную гадзіну адзначацца ў камэндатуры, пры гэтым трэба называць сваё прозвішча і гучна казаць, што яны схільныя да экстрэмізму і дэструктыўных дзеянняў. Ім нельга выйсці нават па лекі без канвою. Адміністрацыя карыстаецца гэтай нормай, каб чыніць дадатковы ўціск на палітычных.

Back to top button