У Беларусі працягваецца зачыстка медыяпрасторы

Галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча, кіраўніка аддзела рэкламы выдання Андрэя Скурко і рэдактара часопіса «Наша Гісторыя» (выпускаецца «Нашай Нівай»), Андрэя Дынько трымаюць на Акрэсціна за нявыплату камунальных плацяжоў.

Сэнс прэтэнзій у тым, што аплата камунальных паслуг за памяшканне, дзе збіраліся працаўнікі «Нашай Нівы», рабілася па тарыфах для фізічных асоб, а трэба было плаціць па тарыфах для юрыдычных асоб. Шкоду ацанілі ў 3,5 тысячы рублёў (каля 1200 еўра).

Арыштаваных у пятніцу ўвечары журналістаў незалежнага выдання «Радыё Свабода» Алеся Дашчынскага, Іну Студзінскую і Алега Груздзіловіча сёння так і не выпусцілі на волю і не прад’явілі ніякіх абвінавачванняў.

Сёння сілавікі прыйшлі ў офіс «Рэгіянальнай газеты», а таксама да брэсцкага праваабаронцы Рамана Кісляка і актывіста з Магілёва Ўладзіміра Прыбіткоўскага. Да вечара практычна ўсіх адпусцілі.

Back to top button