Ціханоўская прыбыла з працоўным візітам у Вялікабрытанію

Святлана Ціханоўская сёння прыбыла з рабочым візітам у Лондан.

Яна правяла перамовы з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Борысам Джонсанам. Пра гэта паведамляе сайт урада Вялікабрытаніі.

«Прэм’ер-міністр заявіў, што Вялікабрытанія салідарная з народам Беларусі і будзе працягваць прымаць меры для яго падтрымкі», – гаворыцца ў паведамленні.

Таксама гаворка ішла пра санкцыі супраць уладаў Беларусі і Аляксандра Лукашэнкі і павелічэнне ў тры разы фінансавай падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці ў гэтым годзе.

Святлана Ціханоўская сустрэлася і з кіраўніком МЗС Вялікабрытаніі Дамінікам Раабам. На сустрэчы абмеркавалі сітуацыю з палітвязнямі, інцыдэнт з Ціманоўскай, смерць актывіста Шышова ва Украіне.

Back to top button