Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцай Еўракамісіі

Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з кіраўніцай Еўракамісіі Уршуляй фон дэр Ляен. 28 траўня фон дэр Ляен абвясціла Ціханоўскай пра зацвярджэнне Плана дапамогі ЕС для дэмакратычнай Беларусі у памеры 3 мільярдаў еўра. Святлана Ціханоўская на сустрэчы расказала аб планах дэмакратычных сіл на бліжэйшы час і транзітны перыяд. Пасля асабістай сустрэчы з Ціханаўскай кіраўніца Еўракамісіі заявіла аб усебаковай падтрымцы беларусаў і выдзяленні дадатковых 30 мільёнаў еўра на дапамогу грамадзянскай супольнасці.

Back to top button