Scandia Steel спыняе адносіны з БМЗ у сувязі з парушэннямі правоў працоўных

Няўрадавыя арганізацыі і беларускія дыяспары шматкроць звярталіся да кліентаў БМЗ, у тым ліку да Sсandia Steel Baltic, што ўваходзіць у склад шведскай кампаніі Scandia Steel, якая належыць фонду Storskogen, з нагоды парушэнняў правоў працаўнікоў у яго пастаўшчыка і адпаведнасці гэтых парушэнняў іх этычным правілам.

У сваім адказе, адрасаваным 18 чэрвеня 2021 года Прафесійнаму саюзу беларусаў у Вялікабрытаніі (PUBB), Scandia Steel заявіла, што «мы сур’ёзна ставімся да ўсіх заяў аб парушэннях правоў чалавека, ці то ў дачыненні да нашай уласнай дзейнасці, ці да нашых дзелавых адносін. Мы падзяляем вашу боязь з нагоды дрэннага абыходжання з працоўнымі».

Савет дырэктараў Scandia Steel разгледзеў гэтае пытанне і вырашыў «паступова адмовіцца ад БМЗ як пастаўшчыка і прыпыніць будучыя заказы на пастаўку БМЗ».

Back to top button