Пачаўся візіт C.Ціханоўскай у Германію

Святлана Ціханоўская знаходзіцца з трохдзённым працоўным візітам у Германіі, дзе сустракаецца з кіраўніцтвам МЗС, канцылярыі Меркель, асноўных палітычных партый і з прадстаўнікамі беларускай дыяспары.

С.Ціханоўская заклікала нямецкі ўрад спыніць супрацоўніцтва з беларускімі дзяржаўнымі кампаніямі, запатрабаваць выключыць краіну з сістэмы Інтэрпола і «правесці міжнароднае расследаванне злачынстваў супраць беларусаў», прапанавала ўдасканаліць фармат праграмаў дапамогі рэпрэсаваным студэнтам, лекарам, рабочым і супрацоўнікам незалежных СМІ. Бакі абмеркавалі магчымасць спрашчэння працэсу атрымання нямецкіх віз, асабліва для тых, хто мусіць неадкладна з’ехаць з Беларусі.

У Берліне Святлане Ціханоўскай паведамілі, што запушчаны працэс расследавання па скарзе нямецкіх адвакатаў на злачынствы рэжыму Лукашэнкі, і запэўнілі, што канцлер Меркель падыме пытанне Беларусі на самітах G7 і НАТО. Германія падтрымлівае працу, накіраваную на стварэнне міжнароднага трыбунала, якая мусіць пачацца з расследаванняў і збору матэрыялаў.

Back to top button