Новае расследаванне BYPOL пра катаванні ў ІЧУ

Ініцыятыва былых сілавікоў BYPOL апублікавала новае расследаванне, у якім раскрываюцца адказныя за ўмовы ўтрымання, створаныя ў шаснаццаці ізалятарах для арыштаваных па «палітычных артыкулах».

Злачынныя загады ў апублікаванай тэлефоннай размове аддае Сяргей Нікель, начальнік упраўлення наглядна-выканаўчай дзейнасці. «Наогул не павінна быць матрацаў! Ні ўдзень, ні ўночы. Гэта значыць, яны павінны на голых нарах быць, як ва ўмовах штрафнога ізалятара», – патрабаваў ад падначаленых Нікель.

Сергей Никель приказывал, чтобы «политических» селили в худшие камеры, к ним подселяли бездомных, лишали еды, корреспонденции и прогулок. Чтобы родственники не смогли передать заключенным передачи с продуктами и предметами первой необходимости, задержанных переводили из одного ИВС в другое.

BYPOL падкрэслівае, што алгарытм ўтрымання «палітычных» распрацаваў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.

Такім чынам можна сцвярджаць, што згодна з Канвенцыяй аб катаваннях, у Беларусі на афіцыйным узроўні былі ўхвалены катаванні ў адносінах да мірных грамадзянаў.

Back to top button