2021-06-13
Лідэры краін G7.

Лідэры краін G7 заклікалі рэжым Аляксандра Лукашэнкі «змяніць курс» і выканаць усе рэкамендацыі незалежнай экспертнай місіі ў межах Маскоўскага механізму Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ).

«Вялікая сямёрка» настойвае таксама на тым, каб улады Беларусі «ўступілі ў канструктыўны дыялог з усімі пластамі грамадства» і «правялі новыя свабодныя і справядлівыя выбары».

«Мы будзем працаваць разам, каб прыцягнуць вінаватых да адказнасці, у тым ліку шляхам увядзення санкцый, і працягнем падтрымліваць грамадзянскую супольнасць, незалежныя СМІ і правы чалавека ў Беларусі», – заявілі лідэры G7 у камюніке.

Акрамя таго, лідэры G7 маюць намер супрацоўнічаць у пытанні прыцягнення да адказнасці асоб, якія маюць дачыненне да пасадкі самалёта Ryanair у Мінску.