Кіраўнік дыпламатыі Еўрасаюза Жазэп Барэль звярнуўся да беларусаў

Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па знешняй палітыцы і бяспецы Жазэп Барэль 28 лютага 2022 года апублікаваў зварот да беларусаў.

Барэль адзначыў, што беларусы пайшлі на вялікую рызыку ў барацьбе за свабодную і дэмакратычную Беларусь. Ён нагадаў, што больш за тысячу грамадзян Беларусі знаходзяцца ў турме толькі за тое, што выказалі сваё меркаванне. Барэль падзякаваў удзельнікам беларускіх акцый супраць ваеннай агрэсіі Расіі ва Украіне за іх мужнасць і дадаў, што ЕС на іх баку.

На антываенных акцыях 27 і 28 лютага 2022 года ў Беларусі былі затрыманы больш за 860 чалавек.

Back to top button