Антываенныя мітынгі ў падтрымку Украіны праходзяць па ўсім свеце

Стыхійныя мітынгі пратэсту супраць уварвання Расіі ва Украіну прайшлі 24 лютага ў многіх гарадах па ўсім свеце. Тысячы людзей выйшлі на вуліцы, каб выказаць сваю падтрымку Украіне і асудзіць жахлівыя дзеянні Масквы (гл. галерэю ніжэй). Пратэсты прайшлі ў Вялікабрытаніі, Францыі, Польшчы, Літве, Іспаніі, Германіі, Турцыі, Японіі, Нарвегіі, Швецыі, Італіі, Ізраілі, ЗША і многіх іншых краінах. Беларускія дэманстранты, якія нясуць бел-чырвона-белыя сцягі, былі шырока заўважаныя на пратэстах.

У самой Расіі прайшло некалькі антываенных дэманстрацый, якія былі жорстка разагнаныя паліцыяй. Больш за 400 удзельнікаў былі арыштаваны. У Беларусі, дзе рэжым жорстка пераследуе іншадумства, адкрытых вулічных пратэстаў не было. Аднак у сацыяльных сетках цыркулююць дзясяткі фатаграфій з выявай ананімных антываенных акцый.

Back to top button