ААН збірае інфармацыю пра парушэнні правоў чалавека ў Беларусі

Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека зацікаўленае ў атрыманні інфармацыі, якая тычыцца ўсіх меркаваных парушэнняў правоў чалавека, учыненых з 1 траўня 2020 года ў Беларусі, уключна з магчымымі гендэрнымі аспектамі такіх парушэнняў.

У арганізацыі абавязваюцца не раскрываць асобы заяўнікаў, выкарыстоўваць прадстаўленую інфармацыю толькі з дазволу і кіравацца прынцыпам «не нашкодзь»: не падвяргаць небяспецы жыццё, бяспеку, свабоду і дабрабыт пацярпелых, сведак і іншых уцягнутых асоб.

Back to top button