Славенія адклікала згоду на працу беларускага ганаровага консульства

Славенія афіцыйна адклікала сваю згоду на працу беларускага ганаровага консульства ў Любляне.

Янез Шкрабец быў ганаровым консулам Беларусі ў Славеніі з 2014 года. Яго кампанія Riko заключыла больш за 40 кантрактаў з найбуйнейшымі беларускімі дзяржпрадпрыемствамі на агульную суму больш за 310 млн еўра.

Славенскія СМІ не раз пісалі пра лабіяванні Янезам інтарэсаў рэжыму Лукашэнкі, блакаванні санкцый ЕС з боку Славеніі і дапамогі ў вывадзе з-пад санкцый. З лета 2020 года Шкрабец ні разу не выступіў з асуджэннем парушэнняў правоў беларусаў, але пры гэтым працягваў заставацца ганаровым консулам Беларусі.

Back to top button