Палітвязень Ігар Аліневіч трымае галадоўку: што вядома на дадзены момант

Як паведамляе «Радыё Свабода», сваякі не маюць інфармацыі пра стан Ігара Аліневіча, які распачаў галадоўку 19 верасня на знак нязгоды з турэмным рэжымам.

39-гадовы актывіст анархічнага руху быў асуджаны на 20 год пазбаўлення волі. Праваабаронцы паведамілі, што цягам доўгага часу на яго аказваецца ціск. 30 дзён без тлумачэння прычын яго трымалі ў штрафным ізалятары. А ў жніўні прайшоў суд, у выніку якога Ігару ўзмацнілі рэжым.

Маці палітвязня скардзіцца, што ёй не даюць магчымасці сустрэцца з сынам. Яна непакоіцца, бо на дадзены момант ёй нічога не вядома пра стан ягонага здароўя. А многія лісты пасля праходжання строгай цэнзуры да яго проста не даходзяць. «Застаецца толькі ўпэўненасць у тым, што Ігар не быў бы сабой, калі б не спрабаваў змагацца з самавольствам турэмнай сістэмы. Для Ігара барацьба — гэта норма і неабходная ўмова захавання годнасці», — напісала Валянціна Аліневіч у Facebook.

Back to top button