Латвія абвясціла рэжым надзвычайнай сітуацыі на мяжы з Беларуссю

У ноч на аўторак, 10 жніўня, на латвійска-беларускай мяжы было затрымана 65 нелегальных мігрантаў. Як паведаміў кіраўнік Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі Гунтыс Пуяц, за апошнія содні іх колькасць склала прыблізна 200. Некаторыя бежанцы прыбываюць групамі ад 30 чалавек і больш. Многія ўцекачы нават не ведалі, што прыбылі ў Латвію, а думалі, што адразу апынуцца ў Германіі. У цэнтрах размяшчэння бежанцаў ўжо няма месцаў, таму мігрантаў селяць у намёты.

У сувязі з ростам напружанасці на латвійска-беларускай мяжы Кабінет міністраў Латвіі абвясціў рэжым надзвычайнай сітуацыі. На дапамогу памежнікам накіруюць вайскоўцаў. Памежнікам дазволена выкарыстоўваць фізічную сілу і спецыяльныя сродкі, каб неадкладна вяртаць у Беларусь людзей, якія незаконна перайшлі дзяржаўную мяжу.

Back to top button